Get Adobe Flash player

Игорь Левчук, Ирина Дорофеева2 лютага адбылася сустрэча прадстаўнікоў Паморскага аддзялення Тыварыства «Польшча — Беларусь» з магілёўскімі артыстамі, якія прыехалі ў Торунь, каб прыняць удзел у Днях культуры і эканомікі Магілёўскай вобласці ў Куяўска-Паморскім ваяводстве.

З вялікім поспехам у Палацы Артура прайшоў канцэрт салісткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі, заслужанай артысткі Беларусі Ірыны Дарафеевай і артыстаў з Магілёва. Пачаўся канцэрт з выканання вядомай беларускай песні «Спадчына» на словы Янкі Купалы, музыку да якой напісаў Ігар Лучанок.
Выступленне І. Дарафеевай адбылося ў суправаджэнні знакамітага беларускага майстра ігры на народных інструментах Ігара Ляўчука. Артысты выйшлі на сцэну ў гістарычных дваранскіх строях Магілёўскай вобласці, што надало канцэрту нацыянальны каларыт.
Цудоўным фонам гэтага мерапрыемства стала адлюстраванне на вялізным экране канцэртнай залы гістарычных падзей і маляўнічых краявідаў беларускай зямлі. Прадоўжылі канцэрт выступленні Інгі Кісялёвай, Алены Пішыкавай і Яўгена Курчых, якія выканалі творы на польскай, англійскай і рускай мовах.
Завяршыўся канцэрт выкананнем усімі ўдзельнікамі песні «Рэчанька» з рэпертуару І. Дарафеевай.
Пасля канцэрта маршалак Куяўска-Паморскага ваяводства Пётр Цалбецкі ўручыў артыстам кветкі і падзякаваў за добрае выступленне.
У гэты самы дзень наша арганізацыя разам з беларускімі партнёрамі правяла ў Палацы Артура фотавыставу «Беларусь і яе людзі». Магілёўская дэлегацыя падарыла Фонду «Цэнтр дыялогу культур імя Якуба Коласа» з Хэлмна беларускія нацыянальныя касцюмы.
Сустрэча з беларускімі сябрамі працягвалася вечарынай, на якую запрасілі беларускіх і польскіх студэнтаў, якія вучацца ва ўніверсітэце ім. Мікалая Каперніка ў Торуні. Яны прачыталі верш «Беларусы» нашага суайчынніка Уладзіміра Матусевіча:
Браткі-беларусы з маёй Беларусі!
Не часта мы разам збіраемся ўсе.
Успомніце сёння над стрэхамі бусла,
Ды спелыя слівы, што зранку ў расе,
Калісьці ў поле хадзілі па шчаўе,
Да хаты ўвечары з песнямі йшлі...

Анна Фірлей, 06.03.2011
«Ніва» (тыднёвік беларусаў у Польшчы), № 10 (28609)